Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Працяг Рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыi «За бяспеку разам!».

Дата: 10 апреля 2019 в 15:27, Обновлено 10 апреля 2019 в 15:33
329 просмотров

Выступленні ў рамках акцыі...

У Добрушскім раёне працягваецца Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Асноўнай мэтай сапраўднай акцыі з'яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі ад іх, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з насельніцтвам. Так, у рамках акцыі, работнікамі раённага падраздзялення МНС праведзены гутаркі ў працоўных калектывах сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Церахоўка-Агра", камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Баршчоўскі", Гімназіі горада Добруша, дзе да прысутных даведзена аператыўная абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі Рэспублікі, вобласці і раёна, прычыны іх узнікнення, а таксама асноўныя патрабаванні бяспекі на вытворчасці і ў побыце.

Не засталіся без увагі і ўстановы адукацыі. Так, на бацькоўскім сходзе ў сярэдняй школе №2 горада Добруша ратавальнікі нагадалі бацькам аб пытаннях бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх, трагічных выпадках пакідання дзяцей без нагляду, неабходнасці навучання дзяцей з ранняга ўзросту правілам бяспекі і абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў актывізавана работа назіральных камісій па абследаванні ўмоў пражывання сацыяльна-ўразлівай катэгорыі грамадзян, праца якіх у перыяд акцыі пераведзена на штотыднёвы рэжым. З улікам наступу пажаранебяспечнага перыяду ў рамках індывідуальнай прафілактычнай работы і правядзенні сельскіх (дваровых) сходах з насельніцтвам асноўны акцэнт зроблены на навучанне грамадзян правілам бяспекі ў побыце.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.