Добруш. Рэйдавыя мерапрыемствы.

Дата: 10 мая 2019 в 17:18
343 просмотра

З прыходам вясны гараджане накіроўваюцца ў сваі загарадныя рэзідэнцыі – дачы. Бестурботнасць пры спальванні сухой травы, смецця на тэрыторыі дач, садовых домікаў часцяком абарочваецца бядой.
З мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры развядзенні вогнішчаў, работнікамі Добрушскага раённага падраздзялення МНС праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па садовым таварыствам раёна.
Пры выяўленні фактаў распальвання вогнішча на прысядзібнай тэрыторыі, ратавальнікі правяраюць адлегласці да будынкаў і збудаванняў, наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама нагадваюць домаўладальнікам аб неабходнасці пастаяннага кантролю за месцам спальвання, распавядаюць аб мерах адміністрацыйнай адказнасці за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, а таксама за выпальванне сухой расліннасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.